Аб удзеле Пасла Беларусі у цырымоніі перадачы беларускай гуманітарнай дапамогі для Рэспублікі Таджыкістан
03.09.2025 г.3 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка прыняў удзел у цырымоніі перадачы беларускай гуманітарнай дапамогі для грамадзян Рэспублікі Таджыкістан, якія пацярпелі падчас землятрусу ў раёнах Рашт і Таджыкабад.
Таджыкскі бок на мерапрыемстве прадстаўляў першы намеснік Старшыні Камітэта па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне пры Урадзе Рэспублікі Таджыкістан генерал-маёр Латыфзода Хатамшо Лаціф.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі Віктар Дзенісенка падкрэсліў, што народы Беларусі і Таджыкістана звязаныя даўнім непарушным брацкім сяброўствам. У сувязі з гэтым цалкам зразумела, што Беларусь адной з першых адгукнулася на трагедыю і накіравала гуманітарную дапамогу нашым таджыкскім братам.
Пасол Беларусі яшчэ раз выказаў спачуванні ўсім пацярпелым, пажадаў ім больш хуткага акрыяння і вяртання да нармальнага жыцця.