Аб сустрэчы Пасла са старшынёй Пастаяннай камісіі парламента Беларусі Лепяшко Г.У.
01.03.2025 г.1 сакавіка 2025 года адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.А. Дзянісенка са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы, старшынёй Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне, кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Таджыкістан Лепяшко Г.У.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы беларускіх наглядальнікаў у ходзе парламенцкай выбарчай кампаніі ў Таджыкістане. Акрамя таго, бакі закранулі праблематыку развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Таджыкістана, а таксама ўдзелу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ва ўмацаванні адносін стратэгічнага партнёрства з таджыкскім бокам.