Аб удзеле Пасла В.А. Дзянісенка ў Міжнародным форуме «Інтэграцыя гарадоў у рэалізацыі ўстойлівых турыстычных магчымасцей»
25.09.2024 г.25 верасня 2024 года ў Душанбэ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.А. Дзянісенка прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку работы Міжнароднага форуму «Інтэграцыя гарадоў у рэалізацыі ўстойлівых турыстычных магчымасцей». Форум арганізаваны ў рамках першай Міжнароднай турыстычнай выставы «Душанбэ — 2024».
Асноўная мэта выставы — развіццё турызму і рэгіянальнага турыстычнага рынку, дэманстрацыя прыродных і культурных рэсурсаў Таджыкістана, а таксама прыцягненне замежных інвестыцый.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Выканаўчага органа дзяржаўнай улады горада Душанбэ, дыпламатычнага корпуса, бізнесу, а таксама замежныя госці.