Аб удзеле Часовага паверанага ў Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі
14.08.2026 г.
12 жніўня 2026 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Мікалай Калодкін прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі на тэму «Эмамалі Рахмон: выдатны дзяржаўны дзеяч, летапісец гістарычнай праўды, стваральнік нацыянальнай ідэнтычнасці».

Мерапрыемства арганізавана Дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка» Выканаўчага апарата Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан
У ім прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Таджыкістан Дылрабо Мансуры, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама вядучыя таджыкскія эксперты і даследчыкі.