:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Дзенісенка з намеснікам Міністра замежных спраў Таджыкістана Імомі Содзікам

16.11.2021 г.

16 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Імомі Содзікам Ашурбайзада.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-таджыкскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была нададзена планаванню чарговага пасяджэння Беларуска-таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі візітаў дэлегацый дзвюх краін у 2022 годзе.

Таксама адбыўся абмен думкамі аб узаемадзеянні краін у рамках рэгіянальных і міжнародных арганізацый.

 

 

Фота: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці