Аб правядзенні Дзён Культуры Беларусі ў Таджыкістане
27.11.2024 г.Аб правядзенні Дзён Культуры Беларусі ў Таджыкістане
27.11.2024
25-26 лістапада 2024 г. у таджыкскіх гарадах Душанбэ і Гісар прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь.
Яркімі і запамінальнымі мерапрыемствамі беларускай праграмы сталі літаратурна-дакументальная выстаўка “Крывёю сэрца”, арганізаваная Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паказ таджыкскаму гледачу мастацкага фільма “Чорны замак”, дакументальнага “Мара чэмпіёна” і анімацыйнага “Песня Сірын”, а таксама маштабны гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі. У канцэрце, арганізаваным на сцэне Таджыкскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Садрыдзіна Айні, выступілі Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, вакальная група “Чысты голас”, дуэт баяністаў “Неба Саунд”, салісты Вялікага тэатра Беларусі і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».
27 лістапада творчая дэлегацыя беларускіх артыстаў вярнулася ў Рэспубліку Беларусь.