Аб сустрэчы Пасла Беларусі В. Дзенісенка з кіраўніцтвам Тэхналагічнага універсітэта Таджыкістана і студэнтамі сумеснага факультэта ПДУ і ТУТ
22.02.2022 г.22 лютага 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка сустрэўся з рэктарам Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана Ілхомам Амонзода і студэнтамі сумеснага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана. Адбылася прэзентацыя Беларусі, у тым ліку яе адукацыйнага і турыстычнага патэнцыялу, абмеркаваны актуальныя пытанні навучання таджыкскіх грамадзян.
Падчас гутаркі з кіраўніцтвам Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана Віктар Дзенісенка абмеркаваў перспектывы адкрыцця на базе ўніверсітэта новых факультэтаў з беларускімі ВНУ, арганізацыі праходжання ў летні час студэнтамі беларускіх ВНУ вучэбнай і вытворчай практыкі на базе Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана, стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Беларусі і Таджыкістана.