Аб удзеле Пасла Беларусі ў Канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі
30.04.2025 г.29 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.Дзянісенка выступіў на Канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства арганізавана Саветам Грамадскай арганізацыі «Інваліды вайны ў Афганістане» і Хукуматам раёна Сіно горада Душанбэ.
У канферэнцыі прыняў удзел таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан С.Грыгор'еў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Таджыкістане, а таксама ветэраны вайны і грамадскія дзеячы.
У кантэксце падрыхтоўкі і святкавання 80-годдзя Перамогі В.Дзянісенка звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства з заклікам захоўваць памяць пра герояў-пераможцаў і расказаў пра наступствы генацыду беларускага народа падчас нямецкай акупацыі.