:

Аб сумеснай сустрэчы паслоў Беларусі і Расіі з Міністрам замежных спраў Таджыкістана

20.08.2025 г.

У рамках намаганняў Беларусі і Расіі па прасоўванні ідэі аб распрацоўцы Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, 20 жніўня 2025 г. адбылася сумесная сустрэча кіраўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан В.Дзянісенка і С.Грыгор'ева з Міністрам замежных спраў Рэспубліцы Таджыкістан С.Мухрыдзінам.


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Таджыкістан праінфармаваны аб тым, што адной з галоўных тэм, якія будуць абмяркоўвацца на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (кастрычнік, Мінск), стане неабходнасць распрацоўкі і падпісання Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Па выніках абмеркавання плануецца прыняць сумесную заяву «На шляху да Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі».


С.Мухрыдзіну перададзена таксама копія сумеснага звароту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.Рыжанкова і Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі С.Лаўрова з заклікам далучыцца да названай заявы.


На заканчэнне сустрэчы бакі абмеркавалі змястоўныя аспекты сумеснай заявы, а таксама перспектывы ўдзелу таджыкскай дэлегацыі ў ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці