Аб удзеле Пасольства ў дабрачынным кірмашы
21.12.2024 г.Аб удзеле Пасольства ў дабрачынным кірмашы
21 снежня ў Душанбэ Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан прыняло ўдзел у дабрачынным кірмашы, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан.
Падчас мерапрыемства беларускія дыпламаты прадставілі нацыянальныя стравы, вырабы народных рамёстваў, беларускую літаратуру, расказалі пра Беларусь і яе сучасныя дасягненні. Атрыманыя ад акцыі сродкі перададзены таджыкскім дабрачынным арганізацыям.