:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Дзенісенка з Прэм'ер-міністрам Таджыкістана К.Расулзада

06.01.2022 г.

6 студзеня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Таджыкістан Кохірам Расулзада.

Падчас гутаркі адбыўся канструктыўны дыялог па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на рэалізацыю сумесных доўгатэрміновых эканамічных і гуманітарных праектаў.

Асобная ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена пытанням працы сумеснай Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, арганізацыі чарговага пасяджэння Камісіі ў Беларусі ў першай палове 2022 года.

Бакі падкрэслілі неабходнасць рэалізацыі новых ініцыятыў, накіраваных на павелічэнне аб'ёмаў двухбаковага тавараабароту.

Увазе Прэм'ер-міністра Таджыкістана была прадстаўлена актуальная інфармацыя аб сацыяльна-эканамічнай і ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку асноўныя аспекты рэферэндуму па змене Канстытуцыі.

Бакi пазітыўна адзначылi паступальнае развіццё двухбаковага палітычнага і эканамічнага дыялогу i  акцэнтавалi ўвагу на неабходнасцi распрацоўкі праграмнага дакумента (Дарожнай карты) на сярэднетэрміновую перспектыву ў мэтах надання дадатковага імпульсу ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці