:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Таджыкістане ў пасяджэнні арганізацыйнага камітэта «Перамога»

07.02.2025 г.

6 лютага ў Расійска-Таджыцкім (Славянскім) універсітэце (РТСУ) Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.А. Дзянісенка прыняў удзел у пасяджэнні арганізацыйнага камітэта «Перамога». У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД, камандавання 201-й Расійскай ваеннай базы, Душанбінскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы, Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Таджыкістане, навучальных устаноў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый.


Падчас пасяджэнняў абмеркаваны пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Таджыкістане па лініі пасольстваў краін СНД і мясцовых грамадскіх арганізацый.


Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства Пасол Беларусі В.А. Дзянісенка падкрэсліў, што «ў парадку дня адносін нашых дзяржаў прысутнічаюць асаблівыя, святыя тэмы. Адна з іх – Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
Беларускі высокапастаўлены дыпламат праінфармаваў аб тым, што ў 2024 годзе Рэспубліка Беларусь на высокім узроўні правяла святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выказаў гатоўнасць прыкласці ўсе неабходныя намаганні для дастойнага святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на зямлі брацкага Таджыкістана.
В.А. Дзянісенка коратка расказаў аб праведзенай Пасольствам рабоце ў гэтым напрамку, акцэнтаваўшы ўвагу прысутных на неабходнасці цеснай каардынацыі сумесных дзеянняў.


На заканчэнне выступлення Пасол Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што святкаванне 80-й гадавіны Перамогі павінна стаць адказам на спробы некаторых краін і ваенна-палітычных блокаў абясцэніць багацце нацыянальных культур, духоўна-гістарычнай спадчыны, а таксама сказіць гістарычную праўду аб гераічным подзвігу савецкага народа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці