:

Аб удзеле ў сустрэчы кіраўнікоў турысцкіх адміністрацый і турыстычным Форуме дзяржаў-членаў ШАС

15.07.2021 г.

15 ліпеня 2021 г. першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Аляксандр Новак (вочна) і начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірына Брынкевіч (у рэжыме відэаканферэнцыі) прынялі ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў турысцкіх адміністрацый дзяржаў-членаў ШАС і турыстычным Форуме дзяржаў-членаў ШАС.

Удзельнікі дэлегацый разгледзелі бягучы стан нацыянальных турысцкіх галін і меры па ўмацаванні патэнцыялу індустрыі турызму дзяржаў-членаў ШАС. Абмяняліся думкамі аб разглядзе магчымасці стварэння новых сумесных (камбінаваных) і аптымізацыі дзеючых турысцкіх маршрутаў з улікам забеспячэння бяспекі турыстаў, у тым ліку падчас іх праходжання паміж дзяржавамі-членамі ШАС.

У рамках турыстычнага Форуму адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, якая адзначана старшынёй Камітэта па развіцці турызму пры ўрадзе Рэспублікі Таджыкістан як адна з самых лепшых прэзентацый Форуму.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці