:

Аб удзеле ў круглым стале, прысвечаным 80-годдзю Ялцінскай канферэнцыі

21.02.2025 г.

20 лютага 2025 г., прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале «Гераічны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», прысвечаным 80-годдзю Ялцінскай канферэнцыі.
Абмеркаваць значнасць Ялцінскай канферэнцыі 1945 года як асновы светапарадку пасляваенных гадоў сабраліся прадстаўнікі Савета ветэранаў вайны і працы Таджыкістана, гісторыкі, воіны-інтэрнацыяналісты, школьнікі, а таксама работнікі дыпламатычных місій Беларусі і Расіі.
На круглым стале выступіў першы сакратар Пасольства Беларусі М.Каладкін, які адзначыў важнасць сумеснага асэнсавання ўрокаў гісторыі і захавання вынікаў вялікай Перамогі. У прыватнасці, было заяўлена: «Лічым, што сумесныя намаганні па святкаванні 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Таджыкістане павінны стаць нашым адказам на тыя негатыўныя тэндэнцыі, якія складваюцца на сённяшні дзень. Я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць важнасць таго, што мы сабраліся разам, важнасць таго, што мы асэнсоўваем, спрабуем захаваць вынікі вялікай Перамогі».
Важнасць захавання гістарычнай праўды падкрэслена ў выступленні загадчыка аддзела навукова-даследчай работы Т.В. Трайнэль. У рэжыме відэа-моста яна расказала аб той рабоце, якая праводзіцца беларускім музеем Вялікай Айчыннай вайны па захаванні памяці аб подзвігу савецкага народа, укладзе саюзных рэспублік у вызваленне Беларусі, а таксама выдатных таджыках, якія абаранялі свабоду нашай Радзімы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці