:

Аб удзеле першага сакратара Пасольства Беларусі М.Г. Калодкіна ў круглым стале, прысвечаным Году ўстойлівага развіцця ШАС

21.10.2024 г.

18 кастрычніка 2024 года ў Цэнтры дружбы і супрацоўніцтва Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Таджыкістане першы сакратар Пасольства Беларусі М.Г. Калодкін выступіў з дакладам на круглым стале, прысвечаным Году ўстойлівага развіцця ШАС.
У дакладзе падкрэслена падзяка Беларусі за падтрымку, аказаную ў ходзе ўступлення ў ШАС, а таксама гатоўнасць максімальна актыўна ўключацца ва ўсе напрамкі дзейнасці арганізацыі. Акрэслены прыярытэты беларускай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з аўтарытэтнай міжнароднай структурай, у тым ліку ў кантэксце развітога патэнцыялу Беларусі ў розных галінах навукі, культуры і народнай гаспадаркі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці