:

Пасол Беларусі А.Худалееў выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю казахстанскіх ваеннаслужачых

25.09.2026 г.

Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан і сябе асабіста Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Аляксандр Худалееў выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан.
У запісе, пакінутым у кнізе спачуванняў казахстанскай дыпламатычнай місіі, падкрэслена, што Рэспубліка Беларусь разглядае брацкі Казахстан як вернага і надзейнага саюзніка і партнёра па АДКБ. У сувязі з гэтым гібель казахстанскіх ваенных з'яўляецца стратай блізкіх нам па духу людзей, якія гатоўнасцю выканаць воінскі абавязак даказалі сапраўдную адданасць Радзіме і служэнню справе забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашага абароннага саюза.
Пасол таксама звярнуўся з ветлівай просьбай да казахстанскіх калег перадаць блізкім загінуўшых пажаданні цярпення і стойкасці, а таксама словы падтрымкі і сардэчнага спачування.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці