:

Аб удзеле Пасла Беларусі В. Дзенісенка ў вучэннях АДКБ «Кобальт-2021»

19.11.2021 г.

19 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка прыняў удзел у завяршальнай стадыі тактыка-спецыяльных вучэнняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Кобальт-2021» на ваенным палігоне «Фахработ» у Таджыкістане.

У вучэннях прымалі удзел фарміравання сіл спецыяльнага прызначэння, органаў унутраных спраў, дзяржбяспекі, міністэрстваў і ведамстваў па надзвычайных сітуацыях і наркакантролю з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана. Мэта-павышэнне аператыўнасці падрыхтоўкі і правядзення сумесных і аператыўна-баявых мерапрыемстваў у рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці