Аб наведванні М.Калодкіным Пасольства Дзяржавы Катар у сувязі са смерцю былога эміра
15.07.2026 г.14 ліпеня 2026 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан М.Калодкін наведаў Пасольства Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Таджыкістан і зрабіў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю Яго Высокасці былога эміра Катара шэйха Хамада бен Халіфы.
Часовы павераны выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім шэйха Хамада, усім катарскім дыпламатам і народу Дзяржавы Катар.