Аб сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.Дзянісенкі з Міністрам культуры Рэспублікі Таджыкістан Саторыён Матлубахон Амонзада
03.10.2024 г.3 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенкі з Міністрам культуры Рэспублікі Таджыкістан Саторыён Матлубахон Аманзода.
У ходзе размовы бакі абмяняліся меркаваннямі аб папярэдніх выніках узаемадзеяння Беларусі і Таджыкістана ў сферы культуры ў 2024 годзе, а таксама магчымых напрамках сумеснай працы на бліжэйшую перспектыву. Прызнана, што кантакты ў гэтай галіне паступова развіваюцца, што адпавядае высокаму ўзроўню стратэгічнага партнёрства Беларусі і Таджыкістана. Аб гэтым сведчыць актывізацыя двухбаковых мерапрыемстваў па лініі культурнага абмену, у тым ліку рэалізацыя ў кастрычніку бягучага года такіх важных праектаў, як Дні культуры і Дні кіно Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан. Бакі пагадзіліся, што народы Беларусі і Таджыкістана павінны захоўваць агульныя каштоўнасці, гістарычную блізкасць і багацце нацыянальных культур дзеля міру, стабільнасці і ўзаемаразумення ў рэгіёне.
Па выніках дыялога ўдзельнікі сустрэчы прызналі мэтазгодным прадоўжыць нарошчванне ўзаемадзеяння ў культурным вымярэнні беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва, у тым ліку разгледзець магчымасць падрыхтоўкі творчых работнікаў з Таджыкістана на базе вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Акрамя таго, Міністр культуры Рэспублікі Таджыкістан запрасіла беларускіх артыстаў тэатра і кіно, а таксама музыкаў больш актыўна выкарыстоўваць пляцоўкі Таджыкістана для гастрольнай дзейнасці.