:

Аб інтэрв'ю Пасла Беларусі журналістам таджыкскага радыё «Navo»

23.10.2026 г.

23 кастрычніка 2026 г. Пасол Беларусі ў Таджыкістане Аляксандр Худалееў даў інтэрв'ю журналістам таджыкскага радыё «Navo».
У рамках дзённай праграмы «Непара» Аляксандр Худалееў адказаў на пытанні вядучых радыёстанцыі Анаіты Шамсіевай і Кірыла Меднікава і расказаў аб стане і напрамках развіцця беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва.
Пасол Беларусі адзначыў, што адносіны нашых дзяржаў і народаў заснаваны на агульным гістарычным мінулым, багатай культурнай спадчыне і характарызуюцца асаблівай давернасцю, узаемаразуменнем і брацкім сяброўствам. Падкрэсліў ролю нацыянальных лідэраў Беларусі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона ў выбудоўванні дынамічнага і ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва, якое дасягнула высокага ўзроўню стратэгічнага партнёрства.


Аляксандр Худалееў спыніўся таксама на праблематыцы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння нашых дзяржаў. Расказаў аб перспектывах пашырэння продажаў беларускай прадукцыі ў Таджыкістане, нарошчвання кааперацыі ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сектары паслуг.
Акрамя таго, удзельнікі перадачы падрабязна абмеркавалі кантакты Беларусі і Таджыкістана ў культурна-гуманітарнай сферы і пагадзіліся з важнасцю гэтага напрамку для захавання гістарычнай памяці і барацьбы са спробамі яе скажэння. Адзначылі паступальны рост цікавасці таджыкскай моладзі да атрымання адукацыі ў Беларусі, а таксама запатрабаванасць культурнага абмену ў рамках выступленняў і візітаў творчых калектываў і майстроў мастацтваў. У прыватнасці, размова ішла аб папулярнасці такіх фестываляў, як «Лістапад», «Тоджы Самон» і «Славянскі базар у Віцебску», а таксама дзён культуры і кіно, якія праводзяцца штогод у Беларусі і Таджыкістане.


Вялікую цікавасць у вядучых выклікалі магчымасці Беларусі ў сферы турызму. У сувязі з гэтым Пасол Беларусі расказаў у дэталях аб патэнцыяле не толькі індустрыі адпачынку нашай краіны, але і нацыянальнай сістэмы па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню, якая пабудавана на перадавым вопыце і інавацыйных тэхналогіях найвышэйшага класа.
У завяршальнай частцы інтэрв'ю Аляксандр Худалееў падзяліўся з таджыкскай аўдыторыяй сваімі першымі ўражаннямі ад Душанбэ і Таджыкістана, а таксама пажадаў усім слухачам міра, дабрабыту і ўсяго самага добрага.


Радыё “Navo” — радыёстанцыя Таджыкістана новага пакалення, якая вяшчае на частаце 96,5 FM. Пачала працу 1 мая 2025 г. Яе вяшчанне ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Таджыкістана, аб'ядноўваючы мільёны слухачоў у адзіным эфіры 24/7 на таджыкскай, рускай і англійскай мовах.
Радыё «Navo» актыўна развіваецца ў лічбавым асяроддзі – яго можна слухаць не толькі ў эфіры, але і анлайн, а таксама сачыць у Telegram, Instagram, Facebook і YouTube.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці