Лячэнне ў Беларусі
Медыцынскі турызм у Беларусі – напрамак, які з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным. Госці нашай краіны могуць спалучаць адпачынак з атрыманнем высокакваліфікаванай дапамогі ў лепшых медыцынскіх цэнтрах і клініках, прайсці курсы рэабілітацыі і аздараўлення ў санаторыях Беларусі.
Беларусь даволі даўно прымае замежных грамадзян, якія вырашылі зрабіць складаную аперацыю або прайсці эфектыўны курс лячэння менавіта ў нашых спецыялістаў. За апошнія гады краіна зарэкамендавала сябе адным з самых перспектыўных напрамкаў па медыцынскаму турызму ў СНД. Гэтаму садзейнічаюць:
- кваліфікаваныя ўрачы, якія праходзяць стажыроўкі ў вядучых клініках свету, і падрыхтаваны медперсанал;
- высокая якасць паслуг і добрая аснашчанасць клінік;
- перадавыя медыцынскія тэхналогіі і прагрэсіўныя методыкі лячэння;
- параўнальна невялікі кошт медыцынскіх паслуг;
- зручнае геаграфічнае становішча Беларусі ў цэнтры Еўропы і ажыўленыя транспартныя зносіны;
- умераны клімат Беларусі, які не патрабуе перыяду акліматызацыі і спрыяе больш хуткаму выздараўленню.
З кожным годам колькасць замежных грамадзян, якія атрымалі ў Беларусі медыцынскую дапамогу, расце.
Больш падрабязней па тэме па спасылцы Лячэнне ў Беларусі