Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан
Дзенісенка Віктар Аляксандравіч
Нарадзіўся 3 студзеня 1961 г. у в. Красноўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
На дыпламатычнай службе з 1999 года. Мае вялікі досвед працы ў сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2010-2017 гг. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы;
2017 – 2018 гг. начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2018 – 2021 гг. намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
з 21 верасня 2021 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2021 г. № 354 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.
Узнагароджаны:
Медаль «За працоўныя заслугі»;
Ганаровая грамата Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае нямецкай мовай.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.