Аказанне консульскай дапамогі прі экстремальных сітуацыях
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія трапілі ў экстрэмальныя сітуацыі на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан, могуць звярнуцца для атрымання дапамогі і кансультацый у консульскую службу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.
Адрас Пасольства: г. Душанбэ, Першы праезд вуліцы Шарк, 26/1
Тэлефон: +992 37 224 54 78
Маб. тэлефон: +992 98 568 57 77 (Viber, telegram) кругласутачна
E-mail: tajikistan@mfa.gov.by
Пры звароце паведамляйце, па магчымасці, наступныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства, краіна месца жыхарства заяўніка і таго, хто трапіў у экстрэмальную сітуацыю (пры наяўнасці, нумар і серыя пашпарта, адрас рэгістрацыі за мяжой і ў Беларусі), што, дзе і калі здарылася, а таксама Вашы кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона).
Што консульскі супрацоўнік МОЖА зрабіць для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь?
У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, пасля пацверджання яго асобы, пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Аказаць кансультацыйнае і практычнае садзейнічанне грамадзянам, якія трапілі ў экстрэмальныя сітуацыі.
Інфармаваць па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
У адпаведнасці з заканадаўствам краіны знаходжання прадстаўляць ва ўстановах гэтай краіны інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя асобы адсутнічаюць і не даручылі вядзення справы каму-небудзь ці не ў стане абараняць свае інтарэсы па іншых прычынах.
Прымаць на разгляданне хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой. Хадайніцтвы разглядаюцца толькі пры асабістым прысутнасці заяўніка.
Выдаць нацыянальны пашпарт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае за мяжой і які аформіў ва ўстаноўленым парадку выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства.
У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.
Наведваць грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых альбо арыштаваных уладамі краіны знаходжання.
За выкананне консульскіх дзеянняў спаганяецца консульскі збор у памерах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Што консульскі супрацоўнік Пасольства НЕ МОЖА зрабіць для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь?
Аплаціць выдаткі па знаходжанні, лячэнню за мяжой і вяртанню ў Рэспубліку Беларусь.
У выпадку смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела альбо скрыні з прахам.
Аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні за мяжой.
Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, ўмешвацца у судовае разбіральніцтва.
У непрадбачаных сітуацыях
У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі, пагроз з боку трэціх асоб, ДТЗ або іншых непрадбачаных сітуацый, неадкладна паведаміце аб гэтым у Пасольства.
Не падпісвайце пратаколы або іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. Па заканадаўстве шэрагу краін гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.
Памятаеце аб неабходнасці запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.
Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.
Ніколі не перашкодзіць ксеракопія ўсіх якія маюць дачыненне да паездкі дакументаў. Ксеракопіі спатрэбяцца ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання. Іх варта захоўваць асобна ад дакументаў.
Консульская падтрымка
Па консульскіх пытаннях таксама можна звяртацца ў аўтаматызаваную інфармацыйна-даведачную службу Галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі, якая даступная ў кругласутачным рэжыме па наступных тэлефонах:
+375 17 222 26 75, 222 31 52.