:

Культурна-гуманітарныя адносіны

Гуманітарнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам паступова пашыраецца.

У 2008, 2009, 2010, 2015 і 2018 гадах Беларусь аказвала Таджыкістану гуманітарную дапамогу.

У г. Душанбэ Рэспублікі Таджыкістан функцыянуюць пяць сумесных факультэтаў:

факультэт грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С. Асімі

факультэт эколагазберагальных тэхналогій Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта і МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ

інжынерна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С. Асімі

факультэт інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта

сумесны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта на базе Тэхналагічнага універсітэта Таджыкістана.

З 2018 г.у г. Душанбэ працуюць цэнтр эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Цэнтр беларускай адукацыі, навукі і культуры на базе на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан плённа развіваюцца міжкультурныя сувязі.

1 студзеня 2011 г. створана Таварыства дружбы «Таджыкістан-Беларусь» на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С. Асімі.

У сакавіку 2012 г. створана Беларуска-Таджыкскае таварыства дружбы і культурных сувязяў.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў наладжванні «літаратурных мастоў»: перакладаюцца кнігі, выдаюцца спецыяльныя выпускі газет і часопісаў.

У 2014 годзе ў Таджыкістане прайшлі Дні беларускага тэлебачання.

У 2007, 2015 і 2018 гг. у Таджыкістане прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2008 і 2016 гг. у Беларусі прайшлі Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці